Умацаваць калектыўную бяспеку ў АДКБ - гэтая тэма ўжо другі дзень гучыць на саміце арганізацыі ў Бішкеку

28 мая 2013

І сёння на пасяджэнні кіраўнікоў - дзяржаў арганізацыі, нягледзячы на нефармальны характар сустрэчы, абмяркоўвалі праблемы, якія патрабуюць сур'ёзных рашэнняў. У прыватнасці, бяспека ў Цэнтральнай Азіі напярэдадні і пасля вываду міратворчага кантынгенту з Афганістана.


Наш карэспандэнт Максім Кароткін перадае з Бішкека. Парадак сённяшняй сустрэчы напярэдадні быў падагрэты расійскай прэсай. Калякрамлёўскія крыніцы сцвярджалі, што Пуцін вязе ў Бішкек нейкія прарыўныя ідэі, якія дазволяць рэзка скараціць паток наркотыкаў з Афганістана. З парадку дня прэзідэнтам трэба было абмеркаваць лёс авіябазы НАТА Манас у Кыргызстане і будаўніцтва чыгункі праз Цэнтральную Азію.
Галоўны клопат краін Цэнтральнай Азіі на гэты момант - будучы вывад кааліцыйных войскаў з Афганістана. На мінулым тыдні генеральны сакратар АДКБ прагноз развіцця сітуацыі расцаніў як негатыўны. Адыход НАТА з рэгіёну можа справакаваць рост тэрарызму і наркатрафіку. Так што прапановы Расіі па ліквідацыі для пачатку наркапагрозы як нельга дарэчы. Чакалася, што Пуцін пазнаёміць з сілавым варыянтам вырашэння праблемы - прапануе фізічна знішчыць склады і плантацыі маку ў Афганістане. Ці так гэта было - генеральны сакратар АДКБ не сказаў, але на варыянты вырашэння праблемы намякнуў.
Гэтую сустрэчу як надзвычай важную для сябе разглядаў і кыргызскі бок. Нездарма Алмазбек Атамбаеў, адкрываючы пасяджэнне, адразу даў зразумець, што нефармальны характар сустрэчы яшчэ не азначае непрыняцце сур'ёзных рашэнняў. Для Бішкека сёння важныя 2 пытанні: база Манас - транспартны цэнтр НАТА ў Кыргызстане - не атрымае прадаўжэння мандата. І Бішкек разлічвае, што на яе месцы партнёры па АДКБ дапамогуць стварыць міжнародны лагістычны цэнтр, які зможа кампенсаваць фінансавыя страты ад сыходу НАТА. Акрамя гэтага, Атамбаеў рыхтаваўся зрабіць партнёрам сур'ёзную прапанову аб стварэнні трансазіяцкай чыгункі Таджыкістан - Кыргызстан - Казахстан - Расія з патэнцыяльным прадаўжэннем да краін Персідскага заліва.
Зрэшты, маштабныя праекты яшчэ толькі ў будучыні, а пытанне ўмацавання мяжы з Афганістанам ужо на парадку дня. Варта чакаць, што ў першую чаргу Расія, а менавіта на яе ў пагранічным пытанні ўся надзея, зоймецца менавіта афганскай праблемай. Зусім імаверна, што прэзідэнты, у прыватнасці, Расіі і Казахстана могуць прадоўжыць абмеркаванне азіяцкай праблемы і заўтра падчас саміту Еўразійскага савета ў Астане, дзе да іх далучыцца і Аляксандр Лукашэнка.