Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў чатырох кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі

10 сентября 2015

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў чатырох кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі: Сяргея Гайдукевіча, Таццяну Караткевіч, Аляксандра Лукашэнку і Мікалая Улаховіча. Гэтае рашэнне было прынята сёння на пасяджэнні камісіі, якое толькі што завяршылася ў правым крыле Дома ўрада. Восем прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду збіралі подпісы беларусаў. Толькі чацвёра ў выніку зарэгістраваныя. Дарэчы, упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі на пасаду прэзідэнта прэтэндуе жанчына. Пасля рэгістрацыі пачынаецца наступны этап выбарчай кампаніі - перадвыбарная агітацыя. Выступленні кандыдатаў на тэлебачанні пройдуць 15, 16, 17 і 18 верасня, а затым праз тыдзень - 22, 23, 24 і 25 верасня.