У Мінскім заапарку прыбаўленне ў сям’і якаў

4 апреля 2018

Прыбаўленне ў Мінскім заапарку. Маленькая Марта з’явілася ў сям’і якаў. Новы гадаванец жыве разам з бацькамі і ў асобны вальер яго пераводзіць пакуль не збіраюцца. З цікавасцю за імі назіраюць жывёлы з суседніх вальераў, а наведвальнікі заапарка імкнуцца падсілкаваць гадаванца. Корміцца Марта матуліным малаком, але і ад іншых дазволеных пачастункаў не адмаўляецца.

Аляўціна Цімашкова, вядучы заатэхнік Мінскага заапарка:

"Сёлета ў нас новаўвядзенне - на касе можна набыць кармы, якімі можна карміць. Гэта агародніна, яна бясшкодная для жывёлін. Парэзаны пэўным чынам, каб было зручна частаваць жывёлін".

Хутка прыбаўленне чакаецца ў сям’і ланяў і казуль. Да пачатку мая ў заапарку пашыраць і некаторыя вальеры.