Касманаўты за бортам МКС узялі пробы з адтуліны ў караблі "Саюз"

12 декабря 2018

Алег Кананенка і Сяргей Пракоп’еў працавалі ў адкрытым космасе 6 гадзін. Каб дабрацца да адтуліны, яны ўскрылі абшыўку карабля. Як паведамілі ў Раскосмасе, атрыманыя ўзоры будуць накіраваныя следству. Раней у дзяржкарпарацыі заявілі, што адтуліну ў "Саюзе", якая стала прычынай уцечкі паветра напрыканцы жніўня, хтосьці прасвідраваў.