Свой голас за аднаго з кандыдатаў аддаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў

11 сентября 2016

На выбарчы ўчастак № 511 ён прыйшоў са сваёй жонкай. Крыху пазней на гэтым жа ўчастку выбар зрабіла і віцэ-прэм'ер нашай краіны Наталля Качанава. На яе думку, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу павінен у першую чаргу бачыць рэальную карціну таго, што адбываецца ў краіне, каб прынесці карысць людзям. Пры гэтым Наталля Качанава адзначыла, што сёлета ў выбаршчыкаў няпросты выбар, бо сярод кандыдатаў вялікая канкурэнцыя.

На ўчастку № 511 сёння свой выбар зрабіў і старшыня самага аўтарытэтнага грамадскага аб'яднання краіны "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў. Бюлетэнь ва урну для галасавання апусціла яго ўнучка.