Ілья Івашка і Арына Сабаленка - лепшыя тэнісісты Беларусі

12 декабря 2022

На пасяджэнні Беларускай тэніснай федэрацыі прынялі рашэнне, што Ілья Івашка стаў лепшым тэнісістам краіны, а Арына Сабаленка - лепшай сярод жанчын. Сабаленка дайшла да фіналу выніковага турніру WТА і другі раз запар прабілася ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША. Ілья Івашка ў чэрвені 2022 года дасягнуў свайго самага высокага паказчыку ў рэйтынгу АТП - 40-е месца.

Лепшымі юніёрамі названыя Юлія Перапехіна і Станіслаў Бульбянкоў. Сярод трэнераў лепшай прызнаная Анастасія Шляпцова.