Стратэгію і тактыку правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі абмяркоўвалі ў ЦВК

16 июня 2015

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына сустрэлася з дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам. У першую чаргу бакі гаварылі наконт арганізацыйных пытанняў галоўнай палітычнай кампаніі. Лідзія Ярмошына нагадала меркаваную дату яе старту - 30 чэрвеня. Верагодная ж дата правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі - 11 кастрычніка.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Для нас гэты візіт - гонар. У рангу дырэктара АБСЕ чыноўнік даўно не прыязджаў у Беларусь і не сустракаўся з цэнтральнай камісіяй. Мы разглядаем гэты візіт як канструктыўны крок, і ён будзе спрыяць нашым кантактам з той місіяй АБСЕ, якая будзе сфарміраваная падчас выбараў Прэзідэнта РБ і будзе ажыццяўляць назіранне за выбарамі". 

У Мінску прадстаўнікі АБСЕ знаходзяцца з двухдзённым візітам. У гэтыя хвіліны праходзіць сустрэча ў Кіраўніка беларускай дзяржавы.