Традыцыйны жнівеньскі кірмаш Дзень добры, школа!

26 августа 2014

Што тычыцца не толькі партфеляў, а комплекснай падрыхтоўкі да школьнага сезона: амаль 2 мільярды рублёў пакінулі мінчане і госці сталіцы на традыцыйным жнівеньскім кірмашы Дзень добры, школа!. У параўнанні з мінулым годам аб'ёмы продажу трыкатажных вырабаў і абутку павялічыліся ў 4 разы. Нагадаем, удзел у кірмашы прымалі больш за 40 арганізацый. Выязны гандаль арганізавалі магазіны і ўнівермагі сталіцы.


Дарэчы, падрыхтаваць дзяцей да школы яшчэ ёсць час. Кірмашы, размешчаныя ў кожным раёне горада, працуюць да 10 верасня.