Сітуацыю ў Нагорным Карабаху абмеркавалі сёння ў Вене

5 апреля 2016

Сітуацыю ў Нагорным Карабаху абмеркавалі сёння ў Вене на экстранным пасяджэнні Пастаяннага савета Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Мінская група АБСЕ - у яе ўваходзяць прадстаўнікі Францыі, ЗША і Расіі - заклікала бакі канфлікту неадкладна вярнуцца да перагаворнага працэсу. У заяве групы гаворыцца, што ў супрацьстаяння няма ваеннага вырашэння. Сітуацыю ў рэгіёне, а таксама сустрэчу ў Вене пракаменціраваў і кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі: "Мы катэгарычна супраць выкарыстання ваеннай сілы. Мы за тое, каб сітуацыя была ўрэгуляваная за сталом перамоў - на падставе існуючых і агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права. Наколькі мне вядома, сёння абмяркоўваецца гэтае пытанне ў Вене ў рамках мінскай групы АБСЕ. Спадзяемся, што гэтае абмеркаванне прывядзе да таго, што дынаміка канфлікту і шчыльнасць канфлікту пачнуць спадаць".

Тым часам з рэгіёна працягвае паступаць супярэчлівая інфармацыя. Днём стала вядома, што бакі канфлікту дамовіліся аб спыненні агню - ідзе падрыхтоўка адпаведнага дакумента. Аднак некалькі гадзін таму інфармагенцтвы паведамілі аб аднаўленні абстрэлаў у рэгіёне. Нагадаем, сітуацыя ў Нагорным Карабаху абвастрылася ў ноч на 2 красавіка. За гэты час, паводле дадзеных ААН, загінулі 33 чалавекі, больш як 200 пацярпелі.