Сяргей Гайдукевіч прагаласаваў на выбарчым участку ў вёсцы Сёмкава

11 октября 2015

Яшчэ адзін кандыдат у Прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч прагаласаваў на выбарчым участку недалёка ад сталіцы - у вёсцы Сёмкава. Разам з палітыкам прыйшла і яго вялікая сям'я. Лідар Дэмакратычнай партыі прызнаўся, што аддаў свой голас за моцную і дэмакратычную Беларусь. Таксама кандыдат заявіў, што застаўся задаволены тым, як правёў сваю перадвыбарную кампанію. І сёлета разлічвае заняць другое месца.

Увесь дзень Сяргей Гайдукевіч плануе правесці ў сваім штабе. Каманда кандыдата будзе рыхтаваць даклады кожную гадзіну. Вечарам палітык адправіцца ў інфацэнтр.