Сёння завяршылася датэрміновае галасаванне на мясцовых выбарах

17 февраля 2018

Больш за 27 % выбаршчыкаў ужо падтрымалі сваіх кандыдатаў. Гэта вынік чатырох дзён. Выніковыя звесткі будуць вядомыя заўтра раніцай - у асноўны дзень галасавання.

Найбольш актыўныя жыхары Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей.

У нядзелю выбарчыя ўчасткі, а іх па ўсёй краіне арганізавана 5 тысяч 870, будуць адкрыты з 8 раніцы да 8 вечара. Выбарчыя акругі створаныя ў кожнай вобласці - у сярэднім іх ад 2 з паловай да 3 з паловай тысяч. Яшчэ 57 акруг сфарміраваны ў сталіцы. Дэмакратычныя выбары абапіраюцца на меркаванне выбаршчыкаў і іх права на волевыяўленне. На гэта неаднаразова звяртала ўвагу кіраўнік Цэнтрвыбаркама. На думку Лідзіі Ярмошынай, выбары павінны праводзіцца нават у безальтэрнатыўных акругах, дзе зарэгістраваны толькі адзін кандыдат у дэпутаты. Нягледзячы на тое, што на мясцовых выбарах няма парога яўкі выбаршчыкаў.

Выбарчым правам на цяперашніх выбарах валодаюць амаль 7 мільёнаў грамадзян. Нагадаем, бюлетэнь выдаецца выбаршчыку пасля прад'яўлення пашпарта або іншага пасведчання асобы. Пасля чаго выбар робіцца ананімна ў кабінцы для галасавання. У Беларусі ёсць магчымасць прагаласаваць супраць усіх, калі ні адзін кандыдат, на думку выбаршчыка, дэпутацкі мандат не заслугоўвае. Хоць БДІПЧ АБСЕ рэкамендуе ад гэтай графы адмовіцца. На думку кіраўніка ЦВК, гэтага рабіць не варта.