Канфіскавана найбуйнейшая з пачатку года партыя наркотыкаў

30 января 2018

І яшчэ адно затрыманне. Найбуйнейшую з пачатку года партыю наркотыкаў канфіскавалі байцы наркакантролю ў Мінску. Гандляры прапаноўвалі вельмі вялікі пералік тавараў - марыхуану, гашыш, какаін, спайсы, альфа-PVP, ЛСД і шмат іншага. У шасці тайніках сталіцы і Мінскам раёне, а таксама па месцы жыхарства падазроных падчас вобыску канфіскавалі звыш 6 кілаграмаў наркотыкаў і псіхатропаў.