Сёння Масква стане інтэграцыйнай сталіцай

13 декабря 2013
Тут адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Беларусь прадстаўляе дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. У позве 28 пытанняў пра ўвесь спектр двухбаковага інтэграцыйнага супрацоўніцтва і саюзнага будаўніцтва. Сярод асноўных і праект саюзнага бюджэту на наступны год. Па выніках плануецца падпісаць двухбаковыя дамовы пра выкарыстанне расійскай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы ГЛАНАСС, пра аператыўнае абвяшчэнне ядзернай аварыі, а таксама пра супрацоўніцтва ў галіне авіяцыйнага пошуку і выратавання. Такім чынам, Саюзны Саўмін сёння падрыхтуе глебу для сустрэчы на больш высокім узроўні. Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы пройдзе ў канцы снежня ў Маскве, дзе ўжо і будуць замацаваныя ўсе дамоўленасці на вышэйшым узроўні.