Сёння Беларусь і Расія адзначаюць Дзень яднання

2 апреля 2017

Свята, якога не маюць іншыя дзяржавы. Сёння Беларусь і Расія адзначаюць Дзень яднання.

З нагоды знакавай даты зварот народам дзвюх краін накіраваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка:

"Мы разам уносім вялікі ўклад у забеспячэнне сацыяльных гарантый і роўнасці правоў беларусаў і расіян, а таксама ў паглыбленне двухбаковых гуманітарных сувязяў. Высокі ўзровень даверу дазваляе нам цесна ўзаемадзейнічаць у сферы знешняй палітыкі і бяспекі. За параўнальна кароткі адрэзак часу саюзны праект раскрыў вялізны стваральны патэнцыял для далейшага развіцця эканомік Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў звароце.

Таксама з Днём яднання двух народаў Аляксандр Лукашэнка павіншаваў расійскага калегу Уладзіміра Пуціна. Беларускі лідар асабліва падкрэсліў, што сумеснымі намаганнямі бакі прадоўжаць саюзнае будаўніцтва і развіццё інтэграцыйных працэсаў на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнага даверу.  

Сёлета Дзень яднання асаблівы. 20 гадоў нашаму агульнаму саюзу і 25 - дыпадносінам. Але калі адхіліцца ад сухіх лічбаў, то некалі пілотны праект, які многія ўспрымалі толькі як эксперымент, стаў па-сапраўднаму поўнамаштабным саюзным дыялогам. Дзякуючы ў тым ліку і гэтаму вопыту на палітычнай карце свету з'явіліся Мытны саюз і Еўразійскі эканамічны саюз. На сумесныя беларуска-расійскія праграмы штогод траціцца больш за 50 працэнтаў саюзнага бюджэту. На гэты год запланавана 9 новых праграм. 7 з іх ужо рэалізуюцца, 2 будуць прынятыя ў найбліжэйшы час. Нашы народы звязваюць як інтэграваныя эканомікі, так і агульныя каштоўнасці і традыцыі. Беларусь і Расія - удзельнікі адзінага гістарычнага працэсу і блізкія суседзі.