Сёння Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб мерах дзяржпадтрымкі спартыўных арганізацый

29 января 2013
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў маі 2011 года была выпрацаваная сістэма падтрымкі клубаў, накіраваная перш за ўсё на стымуляванне самастойнага зарабляння сродкаў спартыўнымі арганізацыямі. Па выніках мінулай праверкі, заявіў Прэзідэнт, аказалася, што не ўсе клубы сёння гатовыя да самастойнай работы па прыцягненні небюджэтных крыніц фінансавання. Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ён не хацеў бы, каб яна ператварылася ў чарговае выбіванне грошай на гэты год.
Падчас нарады Прэзідэнт запатрабаваў ад службовых асоб, адказных за развіццё спорту ў краіне, далажыць аб тым, ці дасягнутыя мэты, закладзеныя ва ўказе аб падтрымцы спартыўных арганізацый, і якія крокі трэба зрабіць для ўдасканалення ўмоў падтрымкі ў гэтай сферы. Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што так званая сярэдняя тэмпература па бальніцы яго не цікавіць. Паводле яго слоў, з улікам нагрузкі, якую нясуць бюджэт і беларускія прадпрыемствы, аказваючы дапамогу спорту, дзяржава не можа не зважаць на невыкананне чыноўнікамі ад спорту шэрагу сваіх абавязацельстваў.