Прамова кандыдатаў у дэпутаты ў радыёэфіры будзе доўжыцца не больш за 3 хвіліны

12 декабря 2017

Прамова кандыдатаў у дэпутаты ў радыёэфіры будзе доўжыцца не больш за 3 хвіліны, а самі выступленні можна будзе слухаць толькі ва УКАВЭ і ФМ-дыяпазонах. Як было заяўлена на пасяджэнні ЦВК, адведзенага часу цалкам дастаткова, каб распавесці пра сябе і канкрэтныя захады, якія кандыдат мае намер зрабіць у інтарэсах выбаршчыкаў. Аднак кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў будучыні трэба адыходзіць ад выступленняў на радыё.

Лідзія Ярмошына, Старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў:

"Схаваная рэклама кандыдатаў праз "Фейсбук" існуе ва ўсіх краінах. Яе немагчыма спыніць. Аднак любая схаваная рэклама небяспечная толькі тады, калі мы можам устанавіць, што яна паўплывала на волевыяўленне выбаршчыкаў пэўнай акругі. Я сумняваюся, што можна дакладна вылічыць, колькі выбаршчыкаў дадзенай акругі ўвайшлі і прачыталі гэтую рэкламу".