Новыя станцыі Мінскага метрапалітэна адкрыюць да Дня Незалежнасці

8 января 2020
Новыя станцыі Мінскага метрапалітэна адкрыюць да Трэцяга ліпеня. Будаўніча-мантажныя работы на "Кавальскай Слабадзе", "Вакзальнай" і "Плошчы Францішка Багушэвіча" зараз завяршылі. Там спецыялісты працуюць над інтэр'ерам. Неўзабаве і скульптары, якія ствараюць арт-аб'екты для мінскай падземкі, таксама спусцяцца працаваць у вытворчыя цэхі. Іх мастацкія кампазіцыі будуць упрыгожваць станцыі "Вакзальная", "Юбілейная плошча" і "Плошча Францішка Багушэвіча". Для стварэння аўтары плануюць выкарыстоўваць пераважна матэрыялы з розных відаў металу, канструкцыі будуць даволі аб'ёмныя - некаторыя не менш за пяць-шэсць метраў. 

Перад скульптарамі стаіць задача завяршыць сваю працу над творамі ў маі. Затым пачнецца актыўны працэс зборкі і ўсталявання работ на новых станцыях Мінскага метрапалітэна.