Пятае скліканне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі завяршыла працу

6 октября 2016

Да афіцыйнага закрыцця сесій парламентарыі прынялі і важныя праекты законаў, сярод іх галоўны фінансавы дакумент на наступны год. Усяго за чатырохгадовую працу былі разгледжаны больш за чатыры сотні законапраектаў. Прававое поле папоўнілася ініцыятывамі па развіцці прыватнага і банкаўскага сектараў і па наладжванні партнёрскіх адносін дзяржавы і бізнесу. У дэпутацкай скарбонцы і каля 200 міжнародных сустрэч. Геаграфія кантактаў налічвае больш як 50 краін свету. Дагаворная база міжпарламенцкага супрацоўніцтва папоўнілася 10 новымі пагадненнямі. З урачыстага закрыцця сесій Нацыянальнага сходу пятага склікання - Святлана Лук’янюк.

Віктар Гумінскі ў Палаце прадстаўнікоў старажыл - прыйшоў у парламент 16 гадоў таму. Пачынаў з дэпутата камісіі па нацыянальнай бяспецы, затым стаў намеснікам яе старшыні, пасля ўзначаліў. Два апошнія скліканні - віцэ-спікер. Адказваў за міжнародны вектар.

Новаму складу пачаты дыялог з еўрапейцамі прыйдзецца працягваць, як і наладжваць адносіны з ізноў абранымі расійскімі калегамі. Карэкціровак чакаюць і законы. Узяць хоць бы дарожны фонд. Шмат спрачаліся па расходаванні грошай. Кропку ставіць прыйдзецца ўжо новаму скліканню.

Дэпутаты настойваюць і на льготах для бізнесу ў малых гарадах, абароне сваіх вытворцаў. Вынік працы пятага склікання - 400 законапраектаў. Апошнія прымаліся на гэтым тыдні.

Дзясятая сесія пятага склікання - самая кароткая. Усяго 4 дні. Перад тым як перадаць паўнамоцтвы шостаму скліканню Палаты прадстаўнікоў, парламентарыі прынялі больш за 20 законапраектаў, якія, уласна, і рыхтавалі. А таксама праект бюджэту на наступны год.

Над ім спрачаліся доўга ў камісіях і на сустрэчы з урадам. У выніку кампраміс - эканамічны і сацыяльны. Пра пятае скліканне гавораць, ніколі не баяліся праблем, імкнуліся іх вырашаць, заўсёды з аглядкай на інтарэсы выбаршчыкаў.

Дэпутацкая пераемнасць захаваная і ў новым складзе. 27 дэпутатаў з пятага склікання пераходзяць у шосты. Сярод іх і Вадзім Дзевятоўскі. Гаворыць, што застанецца адданы сваёй камісіі па спорце, моладзевай і сямейнай палітыцы. Тым больш, зрабіць удалося за 4 гады вельмі шмат.

У кожнага з 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, вядома, свая гісторыя чатырохгадовай працы. 7 праектаў законаў распрацавалі і прынялі самі парламентарыі. Сотні іншых змянілі папраўкамі. У аснову ставілі эканамічныя інтарэсы Беларусі і гарантаванне яе бяспекі.

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання: "Самае галоўнае, каб дэпутаты пасля заканчэння склікання не згубіліся. Мы будзем імкнуцца з імі падтрымліваць адносіны праз запрашэнні на сесіі. Магчыма, арганізуем нейкі дэпутацкі клуб з былых дэпутатаў. Галоўнае - каб яны і далей працавалі на карысць нашай Радзімы, таму што гэта людзі падрыхтаваныя, з вельмі значным і жыццёвым, і працоўным вопытам".

Вопытныя сенатары таксама не супраць дзяліцца ведамі. Сёння і яны завяршылі сваю працу. Пад заслону Савет Рэспублікі ў другім чытанні прыняў праект бюджэту. Ганарацца сенатары і сваім новым праектам - групамі маніторынгу пры Саветах дэпутатаў для сустрэч заканадаўцаў і выканаўцаў.

Заўтра Авальная зала збярэ разам пятае і шостае скліканні і Палаты прадстаўнікоў, і Савета Рэспублікі. Такая сустрэча ўпершыню для сімвалічнай перадачы эстафеты. А сёння пад заслону дэпутацкай працы - фота на памяць.