Працягваецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

7 августа 2016

Яшчэ пару слоў і лічбаў аб парламенцкай кампаніі. Працягваецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Удзельнічаць у перадвыбарнай гонцы выявілі жаданне 630 чалавек. Больш за ўсё вылучэнцаў у сталіцы - 131 кандыдат. На гэты момант на адно дэпутацкае крэсла прэтэндуюць 6 чалавек. Самы вялікі конкурс у сталіцы і ў Магілёўскай вобласці. Менш за ўсё канкурэнцыя адчуваецца на Гомельшчыне.

Зараз па складзе. Сярод патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты кожны чацвёрты - жанчына. Усяго на дадзены момант у спісе 145 дам. 28 чалавек (гэта ледзь больш за 4%) - дэпутаты дзеючага склікання. Амаль у два разы больш прадстаўлены мясцовы Савет дэпутатаў - такіх 50 чалавек сярод вылучэнцаў. Большасці кандыдатаў за 30. Зрэшты, гэтыя дадзеныя могуць змяніцца, паколькі трэба будзе праверыць прадстаўленыя дакументы. Завершыцца рэгістрацыя на наступным тыдні - 11 жніўня.

І вось, дарэчы, як якасны і колькасны склад пракаменціравала нам кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.