Працягваецца афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Грузіі

21 ноября 2017

Працягваецца афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Грузіі. Сёння чакаецца падпісанне сумеснага дакумента паміж парламентамі дзвюх краін. Таксама госці наведаюць прамысловыя і аграрныя кампаніі. У каўказскім рэгіёне маюцца прадстаўніцтвы гігантаў нашага аўтапрама: БелАЗ, МТЗ, МАЗ. У Беларусі ўжо вырабляюцца трактары, адаптаваныя пад грузінскія ўмовы земляробства. Белкамунмаш і "Штадлер-Мінск" зараз вядуць перамовы аб пастаўках пасажырскай тэхнікі для Грузіі.