Працягваецца двухдзённы візіт Міністра замежных спраў Беларусі ў Польшчу

29 августа 2014
Сёння Уладзімір Макей сустрэнецца з прадстаўнікамі дзелавых колаў гэтай краіны. Напярэдадні кіраўнік беларускага МЗС правёў перамовы з польскім калегам Радаславам Сікорскім і Міністрам эканомікі Польшчы Янушам Пехаціньскім. Акцэнт, як падкрэслілі ў МЗС Беларусі, быў зроблены на праблематыцы тэм, што ўяўляюць узаемную цікавасць.