Пры наяўнасці палітычнай волі бакі канфлікту ва Украіне могуць прыйсці да згоды

18 января 2018

Такое меркаванне выказаў сёння журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдык пасля завяршэння першага сёлета пасяджэння трохбаковай кантактнай групы.

Марцін Сайдык, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе: "З апошняй сустрэчы кантактнай групы прайшоў амаль месяц, але праца ў гэты перыяд не спынялася. 27 снежня адбыўся абмен утрымоўванымі. Гэты абмен пасля 15-месячнага перапынку паказаў, што пры наяўнасці палітычнай волі бакі могуць прыйсці да згоды нават па самых складаных пытаннях".