Прэзідэнт уручыў пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу

27 июня 2023

Жыццё без вайны - вынік штодзённай працы, якая не заўсёды бачная. Але гэтая праца патрабуе каласальных намаганняў, а часам і рызыкі для жыцця.

Сёння напярэдадні Дня Незалежнасці Прэзідэнт уручыў пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу і падзякаваў усім за самаадданую службу Радзіме. У іх руках шмат у чым лёс нашай краіны, мір на роднай зямлі.

Пагроза новага глабальнага канфлікту ніколі не была такой блізкай як сёння. І згуртаванасць нашых народаў зараз вельмі важная. Гэта пацвердзілі і падзеі мінулых выхадных у Расіі. Сітуацыя вакол ПВК "Вагнер" стала (без перабольшання) галоўнай навіной апошніх дзён. Таму чакана абрасла шматлікімі ўкідамі і фэйкамі ад апанентаў. Але як бы камусьці не хацелася нагрэць рукі на такой сітуацыі або ўбіць клін паміж Мінскам і Масквой - не выйдзе. Гэта выразна чыталася падчас усяго сённяшняга выступлення нашага Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка заклікае не спекуляваць на суботніх падзеях і ні з каго не рабіць герояў. Ва ўмовах, якія склаліся, іх не можа быць, заявіў беларускі лідар. Галоўнай задачай было не дапусціць кровапраліцця.

Прэзідэнт расставіў усе кропкі над "і" ў вырашэнні сітуацыі: раскрыў дэталі перамоў з Прыгожыным і падзяліўся матывамі дзеянняў усіх бакоў дыялогу.

Вялікі матэрыял пра адкрытую мужчынскую размову без купюр палітычнага аглядальніка Наталлі Брэвус (відэа).