Прэзідэнт прымае з рабочым візітам дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа

1 февраля 2020
Перамовы праходзяць у Палацы Незалежнасці. 

Перамовы А. Лукашэнкі і дзяржсакратара ЗША ў Палацы Незалежнасці

Бакі абмяркоўваюць нармалізацыю двухбаковых адносін і эканамічныя перспектывы Мінска і Вашынгтона. Таксама Аляксандр Лукашэнка ў пачатку сустрэчы адзначыў, што палітыкі добра знаёмыя адзін з адным, хаця і завочна. Беларускія і амерыканскія спецслужбы працавалі разам: барацьба з наркотыкамі, гандлем людзьмі і зброяй. А раней Пампеа ўзначальваў ЦРУ. Чакаецца, што ў найбліжэйшы час Злучаныя Штаты Амерыкі прызначаць пасла ў Беларусь. 

Адзначым, Майкла Пампеа называюць правай рукой Дональда Трампа. Дзяржаўны сакратар ЗША - самы высокапастаўлены чыноўнік, які прыязджаў у Мінск з візітам за больш чым дваццаць пяць гадоў - апошнім быў  Біл Клінтан у 1994 годзе. А ў 2019 да нас прылятаў памочнік прэзідэнта Злучаных Штатаў  Джон Болтан. Дарэчы, палітыкі абмеркавалі і вяртанне паслоў,  і эканоміку. Адзначым, тавараабарот паміж краінамі сёння  звыш 700 мільёнаў долараў.