У Мінску праходзіць пасяджэнне рабочай групы па надзвычайных сітуацыях iнiцыятывы "Усходняга партнёрства"

14 марта 2017

Эксперты абмяркоўваюць папярэджанне катастроф і спосабы іх ліквідацыі. Прадстаўнік групы Еўрасаюза высока ацаніў работу беларусаў у гэтым напрамку, у тым ліку кантакты МНС са СМІ.

Сяргей Анагносці, кіраўнік групы экспертаў ЕС:

"Зразумела, у Беларусі ёсць добры назапашаны досвед. Напрыклад, збор звестак аб стратах, прычыненых стыхійнымі бедствамі, а таксама рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі. Мы хацелі б, каб і Беларусь падзялілася гэтым вопытам як з краінамі Еўрапейскага саюза, так і з краінамі "Усходняга партнёрства".

У Беларусі праходзіць маштабная кампанія па бяспецы ў надзвычайных сітуацыях. У школах праводзіцца абавязковы факультатыў па АБЖ, размяшчаецца сацыяльная рэклама на білбордах і тэлебачанні.