Прэзідэнт Беларусі: Нас чакаюць сур'ёзныя выклікі ў перспектыве, таму АДКБ неабходна ўмацоўваць

10 января 2022

"Нас чакаюць сур'ёзныя выклікі ў перспектыве, таму АДКБ неабходна ўмацоўваць", - такую заяву зрабіў 10 студзеня Прэзідэнт Беларусі падчас анлайн-саміту лідараў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Галоўная і адзіная тэма мерапрыемства - нармалізацыя сітуацыі ў Казахстане. Рэакцыя АДКБ на падзеі ў гэтай краіне была імгненнай, а прынятае рашэнне аб увядзенні калектыўных міратворчых сіл працверазіла дэструктыўныя элементы. А калі проста, партнёры па АДКБ паказалі ўсяму свету, што гатовы дзейнічаць аператыўна, дакладна, каб не дапусціць хаосу і разрыву інтэграцыйных сувязяў і даць адпор знешняму націску. Сітуацыя ў Казахстане паступова нармалізуецца. 

Аляксандр Лукашэнка раней не раз гаварыў: ніхто не застрахаваны ад такіх падзей, а значыць неабходна быць пільнымі і дзейнічаць разам. Як бачым, жыццё гэта толькі пацвярджае. За самітам АДКБ сачыла палітычны аглядальнік Наталля Брэвус (відэа).