Прэтэндаваць на ўдзел у выбарах Прэзідэнта Беларусі будзе 8 чалавек

20 июля 2015

Цэнтрвыбаркам сёння зарэгістраваў яшчэ 5 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Разам прэтэндаваць на ўдзел у выбарах будзе 8 чалавек. Каб стаць кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы, неабходна атрымаць подпісы ста тысяч чалавек. На гэта адведзена роўна 30 дзён.

З 6 верасня пасля праверкі сабраных подпісаў ЦВК пачне рэгістрацыю кандыдатаў.