Прэм'ер-міністр Пакістана 10-12 жніўня наведае з афіцыйным візітам Беларусь

7 августа 2015

Чакаецца, што Наваз Шарыф правядзе шэраг афіцыйных сустрэч і пабывае на машынабудаўнічых прадпрыемствах.

Таксама адбудуцца перамовы з Прэзідэнтам Беларусі. У дні візіту ў Мінску адкрыецца і бізнес-форум. Удзел у ім на гэты  момант пацвердзілі каля 20 пакістанскіх кампаній. А сёння  ў сталіцы адбудзецца пасяджэнне міжурадавай камісіі дзвюх краін па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Нагадаем,  сёлета ў маі  з афіцыйным візітам у гэтай ісламскай  рэспубліцы знаходзіўся  Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў перамовы з Прэзідэнтам Пакістана і прэм'ер-міністрам. У Ісламабадзе пабывала і вялікая беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі міністры, кіраўнікі буйных дзяржаўных і прыватных структур, прадпрымальнікі. Падчас візіту былі дасягнутыя дамоўленасці  наконт стварэння ў абедзвюх краінах сумесных прадпрыемстваў. Акрамя таго, быў падпісаны пакет з двух дзясяткаў дакументаў, накіраваных на пашырэнне супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана ў розных сферах.