Урады Беларусі і Расіі фіналізуюць працу па 28 праграмах - прамое ўключэнне з пасяджэння саюзнага Савета Міністраў

10 сентября 2021

Урады фіналізуюць працу па 28 саюзных праграмах, узгодненых прэзідэнтамі. Прамое ўключэнне - расказвае Антон Малюта.

Сапраўды, рэзідэнцыя "Заслаўе" сёння - цэнтр вялікай саюзнай палітыкі. Саўмін пачнецца з хвіліны на хвіліну. Раман Галоўчанка сустрэў свайго расійскага калегу пару хвілін таму. Борт Міхаіла Мішусціна прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прыкладна ў 11:30. Зараз ідзе пратакольная здымка, далей непасрэдна само пасяджэнне - без журналістаў, яны будуць у асобным доміку - тут, на тэрыторыі.

Мабыць, галоўная, кульмінацыйная частка - гэта падпісанне ўсіх 28 саюзных праграм.

Аб тым, што неабходна збліжэнне дзвюх эканомік, загаварылі яшчэ некалькі гадоў таму. Пакет дакументаў уключае ўсе кірункі, а галоўнае, вялікія магчымасці! Стварэнне роўных умоў для прадпрыемстваў, доступ да дзяржзакупак, збліжэнне падыходаў да дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва - і гэта толькі невялікі спіс мер. Галоўнае - усё на парытэтных пачатках! Эксперты - і беларускія, і расійскія, у тым ліку ў нашым эфіры, не раз гаварылі аб тым, што эканамічная інтэграцыя патрэбна і выгадна і Маскве, і Мінску. Тым больш, зараз краіны жывуць ва ўмовах санкцыйнага націску, а значыць, як ніколі важна быць разам!

Што ж, разуменне ёсць з двух бакоў, а значыць, саюзны Савет Міністраў абяцае прайсці паспяхова і плённа. Усе дэталі пачуем з вуснаў кіраўнікоў урадаў. Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін пасля заканчэння пасяджэння зробяць заяву для прэсы. Усе падрабязнасці - у нашым наступным эфіры.