Праўда ў адказ на фэйкі і домыслы - адкрытае і вострае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі тэлеканалу CNN

2 октября 2021
Амерыканскі тэлеканал прабіў чарговае дно, пакінуўшы ў эфіры ад гадзіннага інтэрв'ю з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам усяго некалькі хвілін. Ды і яны перарываліся спехам зманціраванымі кадрамі. Выніковы матэрыял атрымаўся мала таго што максімальна кароткім, дык яшчэ і зусім непадобным на сапраўднае паўнавартаснае інтэрв'ю, якое б раскрывала сутнасць таго, што адбываецца. Вялікую частку 7-хвіліннага хронаметражу занялі розныя відэанарэзкі і аўтарскія заўвагі, поўныя ўжо звыклых штампаў аб Беларусі і яе Прэзідэнце. 

А што аказалася нявартым увагі сусветнай аўдыторыі - Вераніка Бута працягне. Аб суверэнітэце, беларускім шляху ў барацьбе з COVID, недапушчальнасці заходняй агрэсіі, дваістых стандартах, правах чалавека магло прагучаць у эфіры CNN, але не прагучала. Чакана. Цуду не здарылася. Замест вострага і адкрытага інтэрв'ю беларускага лідара ў арыгінале толькі выгадныя для ЗША і Захаду ўрыўкі, дапоўненыя аўтарскімі домысламі аб нашай краіне. 

Вось чаму Аляксандр Лукашэнка і ставіў умову перад CNN - інтэрв'ю ў эфіры павінна выйсці без купюр, добра разумеючы, што менавіта амерыканскі канал скорміць свайму гледачу, а што, на жаль, не вартае ўвагі аўдыторыі. З нецярпеннем будзем чакаць чарговага сюжэту. Але вось ці верыць? Бо амерыканскі канал не ўпершыню паказвае сябе з непрывабнага боку. 

Успомніць хоць бы адзін з нашумелых фэйкавых сюжэтаў аб існаванні нібы лагера для палітвязняў пад Мінскам. Праўда, гледачы, здаецца, да такой палітыкі CNN ужо прывыклі. 

Для чаго амерыканскі журналіст прыязджаў у Мінск - незразумела. Такі сюжэт можна было б зляпіць, як гаворыцца, на месцы. У майстэрстве штампаваць зручныя матэрыялы на каленцы фэйк-ньюс папракаў яшчэ экс-лідар Дональд Трамп. Зараз зразумела, чаму так хваляваўся падчас запісу Мэцью Чанс, верагодна, разумеючы, што ад нязручных Захаду адказаў не застанецца па сутнасці нічога. 

Экспертная супольнасць у меркаванні адзіная: журналіст прыехаў на гутарку з відавочнай задачай справакаваць беларускага лідара. 


Поўная версія інтэрв'ю ў эфіры "Беларусь 1" сёння ўвечары


 Праз 8 гадзін пасля тэлеэфіру CNN усё ж выставіла ў сябе на сайце відэаінтэрв'ю на рускай мове. І гэта для замежнікаў! Вось такія высокія стандарты амерыканскай журналістыкі. Расшыфроўка на англійскай прыкладаецца - і на гэтым дзякуй.  Толькі не ведаем, сумленне прачнулася або наша тэлеверсія на YouTube-канале гэтае сумленне ў калегаў абудзіла. Але каб знайсці інтэрв'ю на сайце, яшчэ трэба пастарацца. 

У эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь 24" - поўная версія матэрыялу сёння ў 18 гадзін!