Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН: Сітуацыя ва Украіне - прамы вынік безадказнай палітыкі Захаду

2 марта 2022

Сфера міжнароднай бяспекі стала асацыявацца з эскалацыяй супярэчнасцей і саперніцтва. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе  Юрый Амбразевіч на сегменце высокага ўзроўню Канферэнцыі па раззбраенні.  Дыпламат канстатаваў, што адбываецца дэградацыя сістэмных асноў міжнароднай бяспекі, раскручваецца спіраль новай гонкі ўзбраенняў.  Пастаянны прадстаўнік Беларусі падкрэсліў, што ігнараванне чужых законных інтарэсаў гаворыць альбо пра безадказнасць, альбо пра прамую зацікаўленасць у эскалацыі канфлікту. І цяперашняя сітуацыя ва Украіне стала прамым вынікам такой палітыкі заходніх краін,  заявіў дыпламат. 

Пастаянны прадстаўнік Беларусі падкрэсліў,  што, пачынаючы з 2014 года, Беларусь неаднаразова ўносіла свой уклад у тое, каб  крызіс ва Украіне, што разрастаецца,  спыніўся і змяніўся стабільным і працяглым мірам.  Асобна адзначыў дыпламат намаганні Прэзідэнта нашай краіны, які асабіста прыклаў усе сілы, каб украінская дэлегацыя згадзілася на ўдзел у перамовах з Расіяй, першы раўнд якіх адбыўся 28 лютага.