Паслу Літоўскай Рэспублікі ў МЗС Беларусі ўручылі ноту

2 октября 2017

Сёння ў МЗС Беларусі запрасілі пасла Літоўскай Рэспублікі ў нашай краіне Андруса Пулокаса.

Кіраўніку дыпмісіі ўручылі ноту, у якой беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з фактам парушэння беларускай дзяржмяжы ўзброенымі супрацоўнікамі пагранслужбы Літвы ў мінулы чацвер. У сувязі з інцыдэнтам па ініцыятыве беларускага боку ў суботу, 30 верасня, адбылася рабочая сустрэча памежных упаўнаважаных Беларусі і Літвы. Па выніках перамоў літоўскі бок прызнаў факт і прынес выбачэнні. Як падкрэслена ў ноце МЗС, Беларусь чакае афіцыйных растлумачэнняў, а таксама таго, што літоўскі бок прыме ўсе неабходныя меры для недапушчэння падобных інцыдэнтаў у будучыні.