Пацвердзілі гатоўнасць бакоў правесці абмен палоннымі

29 ноября 2017

Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту пры ўдзеле прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей пацвердзіла гатоўнасць бакоў правесці абмен палоннымі на падставе зацверджаных спісаў. Такі вынік сённяшняга пасяджэння ў Мінску.

Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе: "Кантактная група пры ўдзеле прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей пацвердзіла гатоўнасць бакоў ажыццявіць абмен палоннымі на падставе ўжо зацверджаных спісаў і ўзгадніць у самыя кароткія тэрміны працэдуру і дату абмену, зыходзячы з імкнення зрабіць гэты абмен да навагодніх і калядных свят".

Гаворка ідзе аб вызваленні ўкраінскім бокам 306 чалавек, а Данецкам і Луганскам - 74. Пытанне абмену палоннымі ў фармаце "ўсіх на ўсіх" з'яўляецца адным з ключавых пунктаў мінскіх пагадненняў.