Падрыхтоўка да выбараў у парламент Беларусі праходзіць строга ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам

30 октября 2019
Гэта адзначаюць члены Місіі назіральнікаў ад СНД. Усяго на парламенцкіх выбарах у Беларусі будуць працаваць 400 міжнародных назіральнікаў ад місіі СНД. Так, доўгатэрміновы міжнародны назіральнік сёння наведаў Лідскую выбарчую акругу № 55, дзе азнаёміўся з працай акруговай камісіі. Асаблівая ўвага - састаўленню спісаў выбаршчыкаў, арганізацыі ўчастковых камісій, агітацыйнай працы кандыдатаў у дэпутаты. Абмяркоўвалася працэдура датэрміновага галасавання, наяўнасць скаргаў на працу камісіі. Назіральнік адзначыў роўныя ўмовы, створаныя для прэтэндэнтаў на месца ў парламенце.

Зараз у актыўнай фазе агітацыйная кампанія. Кандыдаты ў дэпутаты праводзяць сустрэчы з выбаршчыкамі, разгортваюць пікеты. Пляцоўкі пазначаюцца флагамі, плакатамі, транспарантамі з сімволікай той або іншай партыі, грамадскага аб'яднання, ад якога вылучаецца прэтэндэнт на дэпутацкі мандат.


Тэгі:

#Выборы 2019