Ганаровае консульства Грэцыі адкрылася ў Мінску

10 декабря 2015

Ганаровае консульства Грэцыі адкрылася ў Мінску. Дыппрадстаўніцтва будзе прасоўваць двухбаковыя адносіны ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, адукацыйнай сферах. Таксама ў Беларусі і Грэцыі вялікі патэнцыял для развіцця кантактаў у сферы турызму, адзначыў генеральны сакратар грэчаскага МЗС. Ён спецыяльна наведаў Мінск, каб прыняць удзел у цырымоніі адкрыцця консульства. Ва ўмацаванні адносін зацікаўлена і Беларусь.

Алена Купчына, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "І Грэцыя, і Беларусь зацікаўлены ў збліжэнні нашых краін і народаў па ўсім коле двухбаковых адносін. Перш за ўсё, з упорам на гандлёва-эканамічныя адносіны, на культурнае супрацоўніцтва. Але мы зацікаўленыя і ў працягу палітычнага дыялогу. Таму ў Беларусі вельмі добра ведаюць і любяць Грэцыю".

Дзімітрыёс Параскевопулас, генеральны сакратар Міністэрства замежных спраў Грэцыі: "Заснаванне і праца ганаровага консульства Грэчаскай Рэспублікі ў горадзе Мінску даказвае, што прысутнасць Грэцыі тут узмацняецца і паглыбляецца і адначасова паказвае жаданне ўрада Грэцыі для далейшага збліжэння".

Дыпламатычнае прадстаўніцтва Грэцыі ў Беларусі адноўлена пасля 10-гадовага перапынку. Паводле слоў грэчаскіх дыпламатаў, у гэты перыяд Элада сутыкалася з сур'ёзнымі праблемамі - гэта і пазыковы крызіс, і наплыў мігрантаў. Тым не менш Афіны працягваюць верыць у адзінства еўрапейскай прасторы, адзначыў генеральны сакратар МЗС Грэцыі.