Пікеты з'явіліся на вуліцах Полацка і Наваполацка

24 июля 2015

Яны размясціліся ў ажыўленых месцах ля супермаркетаў і гандлёвых цэнтраў. Гараджане жыва цікавяцца тым, што адбываецца, задаюць пытанні. Пікеты ўладкаваныя інфармацыйнымі стэндамі. Права падтрымаць таго або іншага прэтэндэнта сваім подпісам належыць выключна грамадзянам Беларусі, якім споўнілася 18.

У арсенале ініцыятыўных груп не толькі пікеты. Зборшчыкі подпісаў будуць наведваць выбаршчыкаў і дома.