Перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі з краінамі АСЕАН абмеркавалі ў Джакарце

8 августа 2023

Міжнародная палітыка краін АСЕАН шмат у чым сугучная з міралюбнай знешняй палітыкай Беларусі - гэта прагучала падчас Міжпарламенцкай Асамблеі арганізацыі ў Джакарце. Аднак на шляху да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу міжнародных актараў ствараюцца штучныя разбуральныя перашкоды. На іх з трыбуны АСЕАН паказаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валерый Міцкевіч.

Валерый Міцкевіч падкрэсліў, што такое становішча спраў недапушчальна. Санкцыям і аднабаковым абмежавальным мерам не павінна быць месца ў сучаснай сусветнай палітыцы.