Перамовы краін Усходняга партнёрства і камітэта ЦЕІ

16 сентября 2014

Першы раўнд перамоў краін Усходняга партнёрства і камітэта Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы праходзіць сёння ў Мінску. Ужо ў найбліжэйшы час краіны будуць працаваць над агульнымі праектамі - ад транспартнай сферы да сумесных навуковых работ. Усяго каля дваццаці ініцыятыў.


Алена Купчына, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: Для Беларусі ЦЕІ - гэта вельмі сур'ёзны і важны інструмент субрэгіянальнага і суб'еўрапейскага ўзаемадзеяння, а таксама нашага залучэння ў агульнаеўрапейскія працэсы.


На дыпламатычнай пляцоўцы ў Мінску бакі таксама абмеркавалі прывабнасць беларускага рынку для замежных інвестараў.