Прэзідэнт праводзіць сустрэчу з прадстаўнікамі найбуйнейшых СМІ Беларусі

9 июля 2020
Прэзідэнт Беларусі ў гэтыя хвіліны праводзіць сустрэчу з прадстаўнікамі найбуйнейшых сродкаў масавай інфармацыі.

Журналісты, рэдактары, эксперты, а таксама кіраўнікі медыявыданняў - усяго каля 250 чалавек сабраліся ў Палацы Незалежнасці. У самым пачатку размовы Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што добра ставіцца да наяўнасці альтэрнатыўных пунктаў погляду. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, выпрацавана выразнае патрабаванне, каб пры падрыхтоўцы любога мерапрыемства абавязкова ўлічваліся розныя погляды і пазіцыі, абавязкова была альтэрнатыва, канкурэнцыя, сутыкненне меркаванняў. У Палацы Незалежнасці сёння таксама і беларускія чыноўнікі, якія адказваюць за працу і развіццё медыяасяроддзя краіны.

Адзначым, што раней  такія сустрэчы прайшлі з актывамі ў Мінску, Магілёўскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях. Акрамя таго, нядаўна Аляксандр Лукашэнка сустракаўся ў сталіцы з педагагічным актывам краіны. Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.