Парламенцкая дэлегацыя Інданезіі прыбыла ў Беларусь

25 мая 2015

Парламенцкая дэлегацыя Інданезіі прыбыла з афіцыйным візітам у Беларусь. Яе ўзначальвае спікер Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Інданезіі Ірман Гусман. Запланаваны шэраг сустрэч на афіцыйным узроўні. Акрамя гэтага, у праграме візіту - наведванне шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, гісторыка-культурных аб'ектаў.

Беларусь і Інданезію звязваюць трывалыя гандлёва-эканамічныя адносіны. Па выніках мінулага года аб'ём узаемнага тавараабароту склаў 215 мільёнаў долараў. Новы імпульс супрацоўніцтву краінам надаў дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Інданезію ў сакавіку 2013 года. Быў падпісаны пакет дакументаў, які пашырыў узаемадзеянне ў эканоміцы, навуцы і прававой сферы. Агульная сума заключаных кантрактаў склала 400 мільёнаў долараў.