Анлайн-саміт АДКБ пачнецца ў 10:00 па мінскім часе

10 января 2022
Праз гадзіну краіны  Арганізацыі Дагвора аб калектыўнай бяспецы збяруцца на анлайн-саміт па Казахстане. Пасяджэнне пройдзе пад старшынствам прэм'ер-міністра Арменіі ў фармаце відэаканферэнцыі. Усе краіны свой удзел у перамовах пацвердзілі. На саміце таксама выступіць Генеральны сакратар АДКБ Станіславаў Зась.