Становішча ў свеце і ля меж Беларусі, адносіны з суседзямі, рэакцыя на выклікі і пагрозы з боку Захаду - Лукашэнка сабраў пасяджэнне Савета бяспекі

31 августа 2023

Аб пытаннях нацыянальнай бяспекі сёння гавораць у Палацы Незалежнасці.

Прэзідэнт сабраў пасяджэнне Савета бяспекі. Напружанае становішча ў свеце і непасрэдна ля беларускіх меж прымушае трымаць руку на пульсе. Польшча і краіны Балтыі працягваюць абвінавачваць афіцыйны Мінск у агрэсіўных намерах, у гэты ж час адмаўляючыся ад міжнародных актаў у сферы кантролю ўзбраення і толькі дадаючы замежнага кантынгенту.

Беларусь запрасіла Польшчу ў якасці назіральнікаў на вучэнні АДКБ пад Брэстам

Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь заўсёды гатовая да аднаўлення добрых адносін з суседзямі, але пакуль узаемаразумення няма. У пацвярджэнне сваіх намераў Мінск запрасіў прадстаўнікоў Польшчы ў якасці назіральнікаў на вучэнні АДКБ "Баявое братэрства - 2023", якія заўтра пачнуцца на Брэсцкім палігоне.

Такія вучэнні адкрытыя і для ваенных аташэ, якія прысутнічаюць у краіне, што яшчэ раз падкрэслівае зразумелы характар беларускай ваеннай дактрыны - падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі.