Аб нарошчванні двухбаковага супрацоўніцтва гаварылі Наталля Качанава з міністрам па справах Палаца прэзідэнта Сірыі

2 апреля 2018

Разам Беларусь і Расія не раз працягвалі руку дапамогі і аказвалі гуманітарную падтрымку і іншаму блізкаму для нас народу - сірыйскаму. На аздараўленне ў нашу краіну прыязджаюць і дзеці з гэтай Арабскай Рэспублікі. Аб нарошчванні двухбаковага супрацоўніцтва гаварылі сёння на сустрэчы Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай з міністрам па справах Палаца прэзідэнта Сірыі. Мансур Азам раней ужо быў у Мінску. У 2010 годзе ён суправаджаў Прэзідэнта Сірыі Башара Асада, які наведваў нашу краіну. Цяперашні візіт дазволіць лепш пазнаць Беларусь, яе гісторыю, культуру, азнаёміцца з тым, як выглядае вертыкаль улады, адзначыла Наталля Качанава. І канстатавала, што з 2015 года беларуска-сірыйскія адносіны прыкметна актывізаваліся. 

Рабочы візіт міністра па справах палаца прэзідэнта Сірыі працягнецца да 5 красавіка. Акрамя афіцыйных сустрэч, запланавана наведванне Мінскага аўтамабільнага завода, спартыўных і гісторыка-культурных аб'ектаў, абмеркаванне пытанняў арганізацыі адпачынку і аздараўлення ў нашай краіне сірыйскіх дзяцей.