Эксклюзіўнае інтэрв'ю Петэра Сіярты глядзіце ў нядзелю ў "Галоўным эфіры"

14 января 2019

І як падкрэсліў сёння кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Уладзімір Макей, рознагалоссі ў адносінах паміж Беларуссю і Венгрыяй адсутнічаюць. Гэты факт пацвердзіў і Петэр Сіярта. У эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі распавёў пра сутнасць і важнасць падпісаных сёння ў Мінску двухбаковых пагадненняў.

Петэр Сіярта, Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі:

"Пагадненне аб узаемнай абароне інвестыцый абмяркоўвалася даволі доўга. Яно мае выключную важнасць для інвестараў любой краіны. Мы шчаслівыя, што падпісалі яго. Гэта выдатны імпульс для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Дакумент, што тычыцца міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, дасць нам магчымасць пашырыць узаемадзеянне. Зараз гэта не толькі лінія сталіц - Мінска і Будапешта, гэта праца ў маштабе краін. Таксама падпісана праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў на бягучы год. Я хачу адзначыць выдатны ўзровень адносін".

Што здольна на справе прадухіляць канфлікты? Чаму Будапешт галасаваў супраць пакта ААН аб міграцыі? У чым нестыкоўка ў поглядах венгерскага ўрада і мільярдэра венгерскага паходжання Джорджа Сораса? Эксклюзіўнае інтэрв'ю Петэра Сіярты глядзіце ў гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".