Новы раўнд перамоў паміж дэлегацыямі Расіі і Украіны пройдзе ў Турцыі 29 сакавіка

29 марта 2022
Увага сусветных СМІ прыкавана да Турцыі, дзе павінен адбыцца чарговы раўнд перамоў паміж Украінай і Расіяй. Перамовы ў вочным фармаце анансаваныя ў першай палове дня. Паведамляецца, што абедзве дэлегацыі ўжо прыбылі ў Стамбул. Сустрэча пройдзе ў закрытым для прэсы рэжыме ў офісе прэзідэнта Турцыі. Як заявіў кіраўнік МЗС Украіны, у праграму-мінімум уваходзіць абмеркаванне гуманітарных пытанняў, у праграму-максімум - спыненне агню і дасягненне стабільнай дамоўленасці.

Па словах кіраўніка расійскай дэлегацыі, пазіцыі Расіі і Украіны збліжаюцца па другарадных пытаннях, аднак па галоўных топчуцца на месцы. Таксама сёння плануецца правядзенне пасяджэнне Савета Бяспекі ААН па гуманітарнай сітуацыі ва Украіне. Кансультацыі ініцыююць Францыя і Мексіка.