У сталіцы прайшла цырымонія закрыцця моладзевага праекта "Мінская змена"

23 декабря 2015

Крэатыўныя ідэі, аналітычны падыход і праца ў камандзе. У сталіцы прайшла цырымонія закрыцця моладзевага праекта «Мінская змена». Гэта пляцоўка для сумесных праграм студэнтаў і прадстаўнікоў розных упраўленняў і ведамстваў. Дзясяткі студэнтаў ВНУ падалі заяўку на ўдзел, але толькі 15 лепшых прайшлі ў фінал. Маладыя людзі прапанавалі праекты для вырашэння гарадскіх пытанняў: ад экалагічных і архітэктурных з увядзеннем новых паркінгаў да мабілізацыі грамадскага транспарту. Над ідэямі працавалі групамі. Неўзабаве ўсе шэсць фінальных праектаў рэалізуюць.

Для ўдзельнікаў праекта праводзяць прафесійныя трэнінгі, майстар-класы, іх вучаць працаваць над бізнес-планамі.