Мікалай Улаховіч правёў пікет ля ГУМа

23 сентября 2015

У Беларусі працягваецца агітацыйная кампанія кандыдатаў у Прэзідэнты. Сёння Мікалай Улаховіч правёў пікет ля ГУМа. Лістоўкі з яго перадвыбарнай праграмай прахожым раздавалі яго давераныя асобы. З іх можна даведацца, што Мікалай Улаховіч прапаноўвае стымуляваць сельскую гаспадарку, выдаючы фермерам беспрацэнтныя льготныя крэдыты тэрмінам на 5 гадоў, а таксама прапаноўвае развіваць маркетынг уязнога беларускага турызму.

Мікалай Улаховіч, кандыдат у Прэзідэнты 2015: "На мой погляд, кампанія магчымасцяў агітацыі праходзіць на добра. Я адчуваю, што ўпершыню на выбарах маем такую ўвагу з боку нашага ТБ і прэсы. Мне зручна працаваць, праўда, цяжка. Прыходзіцца быць занятым практычна цэлы дзень, але гэта дазваляе сустракацца са сваім выбаршчыкам з экрана тэлебачання, у першую чаргу гэта вельмі важна. Таму што нават такі пікет не вырашае шматлікіх задач. Я не змагу данесці ў такім шуме і гаме мае ідэі да выбаршчыка. Тэлебачанне - гэта моц!".

Другі кандыдат у Прэзідэнты, Сяргей Гайдукевіч, сёння правёў сустрэчу з прадстаўнікамі беларускіх выданняў у Доме друку. А Таццяна Караткевіч збіраецца сустрэцца са сваімі выбаршчыкамі на пікеце ў Мінску.