На пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД абмяркуюць планы да 2030 года і асноўныя крокі іх рэалізацыі

28 мая 2021

Сёння ў Мінску на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД абмяркуюць планы да 2030 года і асноўныя крокі іх рэалізацыі. Прэм'еры  абмяркуюць актуальныя пытанні ў шырокім і вузкім складах. Адной з тэм абмеркавання стане аднаўленне эканомік ад пандэміі каранавіруса. Усяго на парадку больш за дзясятак пытанняў. Акцэнт - на развіццё агульнай эканамічнай прасторы, лібералізацыю гандлю, уніфікацыю заканадаўства, пытанні занятасці і механізмы процідзеяння распаўсюджванню інфекцыйных захворванняў.