На ўчастку 507 Старавіленскай выбарчай акругі прагаласавалі Уладзімір Андрэйчанка і Міхаіл Мясніковіч

17 ноября 2019

На ўчастку 507 Старавіленскай выбарчай акругі Мінска свой выбар зрабіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Уладзімір Андрэйчанка сюды прыйшоў разам з жонкай. Бюлетэнь ва ўрну на гэтым жа ўчастку Старавіленскай выбарчай акругі апусціў і старшыня верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч. Тут жа прагаласавалі члены ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта. Адзначым, у Старавіленскай выбарчай акрузе №105 на адно дэпутацкае крэсла прэтэндуюць шэсць кандыдатаў. Конкурс нават вышэйшы за сярэдні па краіне.


Тэгі:

#Выборы 2019