Да 2015 года ўся краіна павінна перайсці на лічбавае тэлебачанне

14 марта 2013
Адключэнне аналагавага сігнала пачнецца ўжо сёлета ў жніўні на Магілёўшчыне. Апошнім ад старой сістэмы перадачы даных адключаць Мінск. Аналагавы сігнал эфірнага тэлебачання з Калодзішч не будзе падавацца ў жніўні 2015 года. Большасць сталічнага рэгіёну таксама застанецца без аналагавага сігнала ў 2015. 
Каб не застацца без эфірнага тэлебачання, трэба паклапаціцца ўжо сёння. І толькі тым, у каго дома старыя тэлевізары. Вось такая невялічкая прылада каштуе крыху менш за трыста тысяч беларускіх рублёў. З яе дапамогай можна будзе злавіць лічбавы сігнал. 
Усё ж сучасныя тэлевізары і айчыннай, і замежнай вытворчасці ўжо на старце падтрымліваць функцыю прыёму лічбавага сігнала. Звычайныя гледачы атрымаюць больш якасную выяву і гук. Сярод больш маштабных плюсоў - магчымасць вызваліць частоты, бо лічбавыя тэхналогіі дазваляюць на адной частаце паказваць адразу 8 каналаў. Дзякуючы гэтаму ў сталіцы больш актыўна будуць развівацца 4G і LTE-тэхналогіі, што палепшыць у разы мабільную сувязь. Акрамя таго, лічбавае абсталяванне спажывае менш электраэнергіі, што асабліва актуальна ў Год беражлівасці.